Фестываль «Наш Грунвальд»

Міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры і музыкі «Наш Грунвальд» прысвечаны ваеннай і свецкай сярэднявечнай культуры і традыцыям нашых продкаў. Асноўная яго мэта - фармаваць і замацоўваць павагу да слаўнай гісторыі нашай зямлі.

Фестываль праходзіць штогод, у апошнія або перадапошнія выходныя ліпеня, на тэрыторыі музейнага комплекса "Дудуткі" (Мінская вобл., Рэспубліка Беларусь)

Цэнтральная падзея фестываля «Наш Грунвальд» - рэканструкцыя бітвы, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года на пагорыстым полі каля прускага мястэчка Грунвальд, паміж войскамі Тэўтонскага Ордэна і войскамі саюзнікаў: Вялікага Княства Літоўскага (сучасная Беларусь) і Каралеўства Польскага.

У тэатралізаванай рэканструкцыі бітвы прымаюць удзел прадстаўнікі клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі з Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы, Расіі.

Святкаванне гадавіны летапіснай перамогі нашых продкаў пад Грунвальдам, галоўным мерапрыемствам якога ў Беларусі ў апошнія гады, несумненна, з'яўляецца правядзенне фэсту «Наш Грунвальд», ставіць мэтай прыцягненне ўвагі шырокіх пластоў грамадскасці да неапраўдана забытых легендарных старонак гісторыі нашай краіны!

Штогод у межах фестываля ладзяцца рыцарскія турніры, турніры лучнікаў, масавыя бітвы, відовішчныя конныя турніры па правілах XIV стагоддзя, а адразу на некалькіх канцэртных пляцоўках ідуць канцэрты з удзелам лепшых фолк і рок калектываў Беларусі, Украіны і іншых краін, праводзяцца майстар-класы па сярэднявечных танцах, працуе «горад» майстроў.

У гісторыі нашай краіны, з часоў Полацкага Княства і да нашых дзён, ёсць шмат старонак, якімі мы абавязаныя ганарыцца. Грунвальдская бітва - падзея, якая змяніла гісторыю нашай краіны і гісторыю ўсёй Еўропы. Перамога ў Грунвальдскай бітве - адна з слаўных старонак беларускай ваеннай гісторыі, вартая гонару і павагі!

Праграма фэста «Наш Грунвальд 2015».

25 ліпеня. Галоўная пляцоўка фестываля:
10:40 Урачыстае адкрыццё фестываля, прадстаўленне клубаў - удзельнікаў фестываля.
11:00-14:00 Турнір збраяносцаў, Рыцарскі турнір.
12:00-20:00 Турнір лучнікаў (адборачныя, першы, другі тур).
14:10-15:00 Турнір алебардыстаў.
15:30-16:00 Рэканструкцыя Грунвальдскай бітвы.
16:00-17:30 Бугурты (масавыя рыцарскія бітвы). «Захоп сцяга», «Бітва на мосце» і г.д.

25 ліпеня. Канцэртная праграма.
17:30-02:30 2 сцены: Folk/rock калектывы з Беларусі, Украіны, Літвы, Польшчы

25 ліпеня. Цэнтральная плошча сядзібы «Дудуткі»
11:00-16:30 выступленне танцавальных калектываў, музыкаў, майстар-класы, старадаўнія гульні.

25 ліпеня. Гандлёвыя шэрагі:
10:20-17:30 Гандлёвыя шэрагі, рамесныя майстэрні, майстар-класы па рамёствах, кірмаш, сярэднявечны горад

*з 10:30 па ўсёй тэрыторыі комплексу працуюць анімацыйныя пляцоўкі для гасцей фестываля! (Кожны жадаючы зможа навучыцца страляць з лука, прымерыць даспех, паўдзельнічаць у старадаўніх гульнях і конкурсах!)

26 ліпеня. Галоўная пляцоўка фестываля.
10:00-13:30 Турнір лучнікаў (трэці тур).
10:40-14:00 Турнір пяцёрак.
14:00-15:00 Конны турнiр.
15:00-16:00 Фінал турніру лучнікаў.
17:00 Закрыццё фестываля.

26 ліпеня. Канцэртная праграма на 2х сцэнах, з 11:00 да 17:00

26 ліпеня. Цэнтральная плошча сядзібы «Дудуткі»
11:00 -16:00 выступленне танцавальных калектываў, музыкаў, майстар-класы, старадаўнія гульні.

26 ліпеня. Гандлёвыя шэрагі:
10:20-16:00 Гандлёвыя шэрагі, майстар-класы па рамёствах, кірмаш.

*З 10.30 па ўсёй тэрыторыі комплексу працуюць анімацыйныя пляцоўкі для гасцей фестываля! (Кожны жадаючы зможа навучыцца страляць з лука, прымерыць даспех, паўдзельнічаць у старадаўніх гульнях і конкурсах!)

** У праграме могуць адбыцца змены.